З 1 чэрвеня больш за 30 еўрапейскіх краін не будуць прызнаваць беларускія “Зялёныя карты”


Апошні тэрмін дзеяння беларускіх страхавых сертыфікатаў на аўтамабілі «Зялёная карта» – 31 траўня. З 1 чэрвеня дачыненні паміж Беларуссю і краінамі ЕЗ у сістэме «Зялёная карта» спыняюцца. Таксама сертыфікат перастануць прызнаваць Вялікая Брытанія, Швейцарыя, Нарвегія і Ісландыя.

Зялёная карта.
Фота: zagranportal.ru

«Зялёная карта» – міжнародны страхавы сертыфікат, які гарантуе атрыманне выплаты пры наступленні страхавога выпадку на тэрыторыі краінаў, якія яго прызнаюць. У сістэму «Зялёная карта» уваходзяць 48 краінаў. Беларусь у яе ўступіла ў 2003 годзе.

Рашэнне аб спыненні прызнання «зялёных карт», аформленых у Беларусі, было прынятае Радай бюро сістэмы «Зялёная карта» 22 траўня 2022 года.

Разбор
У Беларусі больш нельга аформіць «Зялёнай карты». Дзе і як цяпер рабіць страхаванне для аўта?
2023.05.18 14:03

З 1 чэрвеня беларуская «Зялёная карта» перастане дзейнічаць у 32 краінах. Гэта Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Вугоршчына, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нямеччына, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славаччына, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, а таксама Швейцарыя, Вялікая Брытанія і Паўночная Ірландыя.

Цяпер пры ўездзе ў ЕЗ на сваім аўтамабілі, заключыць дамовы аўтастрахавання можна будзе на польскіх, літоўскіх і латвійскіх памежных пераходах. Як гэта зрабіць – чытайце тут.

Беларускія дамовы страхавання сістэмы «Зялёная карта» прызнаюцца і працягваюць дзейнічаць у Расеі, Азербайджане, Албаніі, Андоры, Босніі і Герцагавіне, Іране, Марока, Малдове, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Тунісе, Турцыі і Чарнагорыі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў