Егіпецкія гатэлі памяняюць сістэму «ўсё ўлучана». Што трэба ведаць турыстам


Егіпецкія гатэлі ўжо з гэтага сезону мяняюць сістэму «ўсё ўлучана». Але непакоіцца не варта. Пра гэта агенцтву «РИА Новости» паведаміў кіраўнік у справах турызму Егіпту Амр Элькадзі. Нагадаем, што Егіпет – адзін з самых папулярных турыстычных кірункаў для беларусаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Егіпет.
Крыніца: turvopros.com

Адказваючы на пытанне, ці не плануюць егіпецкія гатэлі цалкам адмовіцца ад сістэмы «ўсё ўлучана», Амр Элькадзі адказаў:

«Я так не думаю. Фармат «усё ўлучана» выдатна пасуе сем’ям з дзецьмі, якім падабаецца сядзець ля басейна, карыстацца шведскім сталом у любы час. Рашэнне застаецца за гатэлямі, і яны працягваюць выкарыстоўваць сістэму «ўсё ўлучана», але з невялікімі зменамі».

У прыватнасці, растлумачыў Элькадзі, шмат якія гатэлі акрамя класічнага шведскага стала дадалі для наведнікаў опцыю наведвання рэстаранаў «A la carte»: «Можна як наведаць шведскі стол, гэтак і выбраць у гатэлі рэстаран, напрыклад, італьянскі, кітайскі, за які таксама не трэба даплочваць».

Паводле Элькадзі, такі фармат харчавання ў гатэлях дапамагае скараціць колькасць харчовых адкідаў і развязаць галоўную праблему шведскага стала.

Дарэчы, у снежні 2023 года старшыня Асацыяцыі гатэльераў і менеджараў Міжземнамор’я Каан Кавалаглу прапанаваў адмовіцца ад фармату «all inclusive» у гатэлях і перайсці на сістэму, калі госці могуць абраць толькі неабходны функцыянал (напрыклад, адмовіцца ад алкаголю).

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага саюзу тураператараў Беларусі наконт цэнаў на адпачынак у Турцыі ў 2024 годзе, кошты на сямейныя туры ў залежнасці ад тыпу размяшчэння і катэгорыі гатэляў могуць значна адрознівацца і будуць стартаваць ад 2100 еўраў.

Інфаграфіка
Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа
2024.01.18 10:31

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў