МУС Беларусі дадаў у «спіс экстрэмістаў» 41 чалавека


31 сакавіка спіс асобаў, нібыта датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які вядзе Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, папоўніўся адразу на 41 прозвішча.

Будынак МУС Беларусі ў Менску.
Фота: ont.by

Да «экстрэмістаў» далучылі вайсковага аналітыка Ягора Лебядка (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 361-4 КК РБ «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»), намесніка кіраўніка Менскага роварнага таварыства Максіма Пучынскага (асуджаны на 2,5 года «хатняй хіміі» паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), блогераў Кацярыну і Сяргея Чарэшкаў (мужчына асуджаны паводле арт. 342 КК РБ, жанчыну адпусцілі) і спартоўца Дзяніса Хатылёва.

Усяго ў спісе на 31 сакавіка 2023 года 2637 чалавек.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў