Справу Пратасевіча, Пуцілы і Рудзіка перадалі ў суд


Крымінальная справа супраць рэдактараў праекту «Nexta» Рамана Пратасевіча, Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка накіраваная ў суд. Пуцілу і Рудзіка завочна яшчэ і арыштавалі. Аб гэтым паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. 

Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. Калаж: «Вясна» / Telegram / viasna96

Генеральная пракуратура Беларусі 30 снежня накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні Рамана Пратасевіча, Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка, якія стварылі і рэдагавалі телеграм-канал «Nexta».

Паведамляецца, што ў дачыненні Пуцілы і Рудзіка адбылося «спецыяльнае вядзенне». У дачыненні іх «завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту».

«Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацы ў поўным абʼёме. У далейшым выбраная ў дачыненні да яго мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту пакінутая без змянення», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Паведамляецца, што да абвінавачаных заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на агульную суму больш за Br 30 млн.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў