ГУБАЗіК затрымаў сацыёлага, кандыдатку навук Аксану Шэлест


У Менску сілавікі затрымалі сацыёлага, кандыдатку навук Аксану Шэлест. Разам з ёю ГУБАЗіК схапіў архітэктара і ўрбаніста Кірылу Мальцава, паведамляецца на старонцы філосафа Уладзіміра Мацкевіча ў Facebook.

Аксана Шэлест.
Фота: oksana.shelest.54 / Facebook

ГУБАЗіК затрымаў у Менску Аксану Шэлест – сацыёлага, кандыдатку навук і калегу Уладзіміра Мацкевіча. Разам з ёю быў затрыманы архітэктар і ўрбаніст Кірыла Мальцаў. З чым гэта звязана, пакуль не вядома, паведамляецца на старонцы Уладзіміра Мацкевіча ў Facebook.

Паводле інфармацыі сваякоў Шэлест, яна зараз у ізалятары на Акрэсціна. Дзе Мальцаў, невядома.

Аксану Шэлест затрымлівалі летась у жніўні падчас аблавы на экспертаў, калі сілавікі схапілі Уладзіміра Мацкевіча, ягонага паплечніка Уладзя Вялічку, сацыёлага Таццяну Вадалажскую. Тады Вялічку і Шэлест неўзабаве вызвалілі.

Hавiны
«Калі ў турме галадае філосаф, гэта нейкі край». Што ў сацсетках пішуць пра Уладзіміра Мацкевіча
2022.02.12 00:35

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў