«Ажыятажу няма, сітуацыя цалкам стабільная». Улады заявілі пра ўстойлівасць валютнага рынку


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка назваў «цалкам стабільнай» сітуацыю на валютным і фінансавым рынку, перадае БелТА. Ажыятажнага попыту на валюту няма, а беларускі рубель сёлета ўмацаваўся ў дачыненні да долара і еўра, сказаў чыноўнік.

Курсы валют у Менску, Беларусь. 28 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Падчас прамовы ў парламенце прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка распавёў пра сітуацыю на валютным і фінансавых рынках. Паводле ягоных словаў, усё цалкам стабільна, павышанага попыту на валюту няма, рубель крэпне.

«Насельніцтва ад пачатку года прадало на чыстай аснове 145 мільёнаў долараў. Ад пачатку года беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да еўра на 13,3%, да долара – на 5%. Беларускі рубель – прывабная валюта для ашчады», – упэўнены кіраўнік ураду.

Ён таксама паведаміў, што на 22% павялічыліся дэпазіты фізічных асобаў у рублях, беларусы прынеслі ў банкі больш за мільярд рублёў (што праўда, не ўдакладніў, за які час).

Галоўчанка яшчэ сказаў, што за тры кварталы зафіксаванае «рэкорднае сальда вонкавага гандлю – 4 мільярды долараў». «Гэта азначае, што адсутнічае ціск на плацежны баланс краіны і на валютны курс», – падсумаваў прэмʼер.

Hавiны
Эканоміка Беларусі падае, а рубель узмацняецца. Як гэта?
2022.11.18 18:01

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў