Парламент Польшчы ўхваліў будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю


Плануецца, што агароджа вышынёй 5,5 метраў будзе абсталяваная датчыкамі руху і сістэмай маніторынгу. Яна павінна адгарадзіць прыкладна палову польска-беларускай мяжы – працягласць складае каля 400 км, паведамляе «Еўрарадыё».

Урад плануе пабудаваць сцяну да лета 2022 году і выдаткаваць на праект € 353 млн. Пасля зацвярджэння парламентам закон аб будаўніцтве павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Праваабаронцы крытыкуюць ідэю будаўніцтва сцяны і настойваюць, што яна не зможа вырашыць праблему прытоку мігрантаў у Польшчу.

Аб’ектыў
«Гэта не мігранты, гэта – турысты!»
2021.10.29 22:36

Літва распачала будаўніцтва плоту вышынёй 4 метры на мяжы з Беларуссю. Літоўская агароджа двухэлементная і складаецца з пірамідаў з калючага дроту – канцэрціны і плоту са спіральным дротам. Цалкам агарадзіць мяжу з Беларуссю плануецца да 1 верасня 2022 году.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў