Беларускія лыжнікі не будуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у бліжэйшым сезоне


Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборду (FIS) прыняла рашэнне прадоўжыць адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, паведамляе выданне «Aftonbladet».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гарналыжніца Марыя Шканава. Фота НАК Беларусі

У бліжэйшым сезоне спартоўцы з Беларусі і Расеі не будуць удзельнічаць у Кубку свету ў сезоне 2023/2024. Таксама ў паведамленні сказана, што ў Міжнароднай федэрацыі на гэты момант няма прычынаў дапускаць Расею і Беларусь да спаборніцтваў.

Прадстаўнік зборнай Швецыі па лыжных гонках Лярс Эбэрг таксама заявіў, што нічога не змянілася з таго часу, як было прынятае рашэнне адхіліць гэтыя краіны ад удзелу.

«Для Швецыі і ўсёй Скандынавіі вельмі прыемна, што FIS не змяніла сваёй пазіцыі ў дачыненні Расеі. На канферэнцыі ў Цюрыху не было ніякай дыскусіі. Нам не падаецца, што ёсць нейкія прычыны вярнуць Расею і Беларусь у цяперашняй сітуацыі. Так што мы задаволеныя. На жаль, трэба сказаць, што нам даводзіцца захоўваць такі падыход», – заявіў Лярс Эбэрг.

У траўні рада FIS падоўжыла адхіленне расейскіх і беларускіх спартоўцаў да далейшага апавяшчэння. Таксама праз рашэнне FIS спартоўцы гэтых краінаў у мінулым сезоне былі адхіленыя ад міжнародных стартаў праз сітуацыю ва Украіне. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў спартоўцаў, якія не падтрымліваюць вайну, у якасці нейтральных атлетаў.

Інтэрв’ю
Аляксандр Апейкін: «Мы маем нейкую нявызначанасць з боку МАК і ўсёй міжнароднай спартовай супольнасці»
2023.09.27 14:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў