Алена Дубовік атрымала пагрозу ад невядомага чалавека. Хто гэта за чалавек – невядома, напісаўшы адразу выдаліў чат. Аднак звесткі пра школу – сапраўдныя.
«Пагроза першая, але ў сакавіку пісалі ў наш бот што я «в разработке» і там быў мой нумар асабісты з пашпарту. Пасля гэтага было спакойна», – падкрэсліла Алена.
Праз пераслед Алена Дубовік пакінула Беларусь, разам з ёй з’ехалі двое яе дзяцей, старэйшы сын застаўся ў Беларусі.
МГМ, belsat.eu