Барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 2900 рублёў за сцяг на вакне


Анатоля Кудласевіча затрымалі ўдома 29 верасня, а кватэру разграмілі падчас ператрусу. 30 верасня справу пісьменніка разгледзела суддзя Фрунзенскага раёну Ала Скуратовіч.

Анатоль Кудласевіч.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

На Кудласевіча склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Барда абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры.

Hавiны
Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, ягоную кватэру разграмілі
2021.09.30 13:34

Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года. Суддзя Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суду стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Анатоль Кудласевіч мае інваліднасць другой групы: у яго выдаленае адно лёгкае. Таксама ў мужчыны праблемы з ціскам. Нягледзячы на гэта, пісьменніка ноч да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў