Перадачу звестак пра вайсковыя аб'екты інкрымінуюць як «здраду дзяржаве»


Жыхара Гомельскага раёну абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» за перадачу інфармацыі тэлеграм-каналам пра вайсковыя аб’екты Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта першы такі выпадак з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Раней па падобных абвінавачваннях інкрымінавалі «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Згодна з матэрыяламі справы 32-гадовы мужчына «збіраў, фіксаваў і аналізаваў інфармацыю разведвальнага характару аб аб’ектах ваеннай інфраструктуры і тэхнікі, у тым ліку аб беларускіх ваенных абʼектах». Паводле звестак пракуратуры, пасля ён перадаў атрыманую інфармацыю ў чат-бот тэлеграм-каналу, які «кантралюецца замежнай арганізацыяй».

Гамельчуку пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней людзям па такому абвінавачванню інкрымінавалі арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», які прадугледжвае да 6 гадоў калоніі.

Артыкулы
Хворага на сухоты палітвязня Паўла Вінаградава змясцілі ў ШІЗА, бо ён ад слабасці прылёг на ложак
2022.08.30 12:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў