Пуцін павіншаваў Лукашэнку з 67-годдзем і паабяцаў падтрымаць «беларускіх сяброў»


Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, 14 верасня 2020 года.
Фота: Russian Presidential Press and I / TASS / Forum

У тэлеграме Аляксандру Лукашэнку з нагоды ягонага 67-годдзя 30 жніўня Уладзімір Пуцін зазначыў, што высока ацэньвае ягоныя высілкі ва ўмацаванні саюзніцкіх дачыненняў паміж краінамі, піша расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

«Беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрыманне Расеі. Не сумняюся, што супольнымі высілкамі мы будзем і далей усяляк нарошчваць расейска-беларускія сувязі ў розных кірунках, – гаворыцца ў тэлеграме Пуціна, тэкст якой апублікаваў сайт Крамля. – Упэўнены, што ваш багаты досвед дзяржаўнага кіраўніка будзе і надалей служыць забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, узмацненню стабільнасці і бяспекі ў краіне».

Меркаванні
Як беларусам перамагчы Крэмль? Стаць чамаданам без ручкі
2021.08.27 16:07

Таксама 30 жніўня Пуцін і Лукашэнка паразмаўлялі праз тэлефон і дамовіліся сустрэцца 9 верасня ў Маскве. Гэта ўжо пятая сустрэча за год.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў