Супрацоўнікі PandaDoc Зміцер Рабцэвіч і Віктар Куўшынаў добраахвотна кампенсавалі шкоду, паведамляе Генпракуратура, таму справа супраць іх была закрытая. Пра гэта піша Zerkalo.io.
Рабцэвіча і Куўшынава абвінавачвалі ў тым, што яны падалі ў тэрытарыяльную інспекцыю МНС неабгрунтаваную заяву аб вяртанні розніцы паміж падатковымі вылікамі і агульнай сумай ПДВ, налічанай пасля рэалізацыі тавараў. Падаткавая задаволіла хадайніцтва, зазначае Генпракуратура і вярнула прадпрыемству 38 тысяч рублёў, якімі абвінавачаныя нібыта распарадзіліся па ўласным жаданні.
У ходзе следства, паводле пракуратуры Рабцэвіч і Куўшынаў далі прызнальныя паказанні і сплацілі кампенсацыю ў памеры вышэй за 77 тысяч рублёў.
Чатыры супрацоўнікі PandaDoc – галоўнай бухгалтарка Юлія Шардыка, дырэктар Зміцер Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап – былі арыштаваныя на пачатку верасня мінулага году. Іх падазравалі ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры – нібыта яны завалодалі сумай больш чым 107 тысяч рублёў, чым прынеслі шкоду дзяржаве. Была распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК РБ. Супрацоўнікі тады казалі пра сваю невінаватасць.
Яшчэ ў мінулым кастрычніку на волю выйшлі ўсе акрамя Віктара Куўшынава. Яго адпусцілі толькі 20 жніўня. 24 жніўня стала вядома, што справу закрылі.
ГГ, belsat.eu