У Беларусі трывае аблава на актывістаў АГП


Сілавікі ў Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, 29 ліпеня затрымалі сябра АГП Андруся Асмалоўскага. Як сказалі ягоным блізкім у СК, бліжэйшыя 10 дзён мужчына прабудзе на Акрэсціна.

Таксама не выходзіць на сувязь грамадзянская жонка Асмалоўскага Дыяна Чарнушына. Яна сябра АГП і маці дзіцяці з інваліднасцю.

Артыкулы
Супраць затрыманага старшыні АГП Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу
2022.07.27 19:21

Ранкам 27 ліпеня затрымалі старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, ягоную намесніцу Антаніну Кавалёву і старшыню Менскай гарадской арганізацыі АГП Аксану Аляксееву. Кавалёва і Аляксеева – у ізалятары на Акрэсціна, супраць Казлова – крымінальная справа за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», Казлова наведаў адвакат, затрыманы – ва ўпраўленні Следчага камітэту.

Паведамляюць, што Кавалёва і Аляксеева таксама фігуранткі крымінальнай справы.

Пасля 15 дзён арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра АГП Артур Смалякоў. У дачыненні яго пачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК («Актыўны удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Hавiны
Супраць яшчэ аднаго сябра АГП распачалі крымінальную справу
2022.07.28 20:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў