Генштаб ЗСУ: У Беларусі не фармуюць наступальных груповак для вайны з Украінай


Прыкметаў фармавання наступальных груповак беларускіх і расейскіх вайскоўцаў на валынскім і палескім напрамках няма. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

«На валынскім і палескім напрамках сітуацыя без зменаў. Прыкметаў фармавання наступальных груповак Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі на названых напрамках не адзначаецца», – гаворыцца ў паведамленні.

Сітуацыя напружаная

Між тым дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, знаёмячыся 29 ліпеня ў Іўі з хадою жніва, заявіў, што сітуацыя ля межаў Беларусі напружаная: з польскага і літоўскага боку адбываецца нарошчванне кантынгенту NATO, «там засяроджаныя каля 30 тысяч вайскоўцаў, праводзяцца два-тры вучэнні за тыдзень».

Паводле Вальфовіча, «замест падтрымання і ўмацавання міждзяржаўных стасункаў працягваецца мэтанакіраваны ціск на Беларусь – і ваенны, і эканамічны», перадае «Іўеўскі край».

Сакратар Савету бяспекі таксама заявіў, што «ўзмацняецца дэманізацыя Беларусі».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў