«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе базы відэа дронаў МУС


Хакеры працягваюць тое, што называюць аперацыяй «Спёка» і «найбуйнейшай кібератакай у гісторыі Беларусі».

Ілюстрацыйнае фота. Праграміст за працай.
Фота: Marco Verch Professional Photographer / Flickr, CC BY 2.0

«Кіберпартызаны» паведамілі на сваім Telegram-канале аб узломе базы відэа з беспілотнікаў Міністэрства ўнутраных справаў.

Гэта ўжо пяты ўзлом, аб якім заяўляюць «партызаны»: раней яны ўзламалі базы сістэмы «Пашпарт» і Дзяржаўнай аўтаінспекцыі (праўдзівасць узломаў і актуальнасць базаў яны даказалі журналістам), базы тэлефанаванняў у службу «102» і базу парушэнняў сілавікоў ад Службы ўнутранай бяспекі МУС (праверыць праўдзівасць гэтых узломаў немагчыма).

Ці праўдзівы цяперашні ўзлом, праверыць таксама немагчыма, аднак хакеры апублікавалі відэа з дронаў, якія раней не былі ў агульным доступе. Міністэрства ўнутраных справаў пакуль не каментавала заявы хакераў аб узломах.

Артыкулы
«Кіберпартызаны» ўзламалі базы ДАІ і сістэмы «Пашпарт». Што яны даведаліся?
2021.07.29 17:25
Hавiны
«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе яшчэ і камераў ізалятара на Акрэсціна
2021.07.30 21:14

АА belsat.eu

Стужка навінаў