У Беларусі моцна даражэе праезд на цягніках


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання апублікавала 30 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале сваю пастанову № 40 ад 16 чэрвеня, якая рэгулюе тарыфы на білеты на цягнікі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініяў.

Цягнік едзе праз станцыю Менск-Усходні. Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Дакумент павялічвае тарыфы на перавоз пасажыраў, багажу і грузаў чыгункаю.

У параўнанні з дзейнымі коштамі цяпер тарыф за адну зону праезду рэгіянальнымі лініямі эканом-класу стане даражэйшым на 20,7 % – цана вырасце з 29 капеек да 35 капеек за адну зону праезду або з 2,9 капейкі да 3,5 капейкі за адзін кіламетр.

Перавоз пасажыраў на гарадскіх лініях падаражэе ў залежнасці ад тарыфных паясоў на суму ад 29 да 74 капеек.

Цалкам з новымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.

Дакумент набывае моц 6 ліпеня.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў