Сілавікі чарговы раз затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана


Як паведамляе «Вясна», сілавікі зноў затрымалі Рамуальда Улана, які ў траўні выйшаў на волю па амністыі.

Рамуальд Улан на судзе ў 2021 годзе.
Фота: Белсат

Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Згодна з паведамленнем праваабаронцаў, Рамуальда будуць трымаць у ІЧУ да панядзелка.

Як вядома, 16 чэрвеня мужчыну ўжо затрымлівалі прама на працоўным месцы. 19 чэрвеня над ім адбыўся суд, падчас якога суддзя Дзмітрый Багдановіч прызнаў Улана вінаватым на падставе артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох сутак арышту, якія мужчына ўжо адбыў да суда.

Рамуальд Улан, заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» быў асуджаны ў студзені 2021 года да 2,5 гадоў «хіміі». Яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе заведама непраўдзівых звестак, якія прыніжаюць гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Hавiны
Былому палітвязню і журналісту Рамуальду Улану прызначылі трое содняў арышту
2023.06.19 16:27

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў