Лукашэнка зрабіў законным прынцып «часам не да законаў»


Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня сваім указам зацвердзіў Канцэпцыю прававой палітыкі Беларусі. 30 чэрвеня дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Аляксандр Лукашэнка.
Фота: Kremlin.ru

Канцэпцыя прававой палітыкі прынятая з мэтай «далейшага развіцця прававой сістэмы з улікам абноўленай Канстытуцыі» і «сучасных выклікаў і задач, якія стаяць перад дзяржавай і грамадствам».

Асноўнай задачай дзяржавы ў канцэпцыі названае «забеспячэнне правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна, гарантый іх рэалізацыі». Але пры гэтым адзначаны даволі шырокі і размыты спектр падставаў, на якіх могуць абмежаваць правы і свабоды: «у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў».

Канцэпцыя падкрэслівае, што сяброўства Беларусі ў міжнародных арганізацыях і інтэграцыйных аб’яднаннях ажыццяўляецца «пры абавязковым захаванні дзяржаўнага суверэнітэту». А тэрыторыя краіны ёсць «адзінай і неадчужальнай».

Разбор
Хэпі-энд для Беларусі. Чатыры сцэнары таго, як ён можа адбыцца
2023.06.30 07:15

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў