Курс долара ў Беларусі працягвае расці. Пабіты максімум за 458 дзён


Курс амерыканскай валюты на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы працягвае рост, які пачаўся 23 чэрвеня і ўзмацніўся пасля мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў Расеі. Беларускі рубель слабее адносна долара ўслед за расейскім.

Технобанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Жанчына мяняе валюту ў абменным пункце «Тэхнабанку». Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: «Белсат»

30 чэрвеня долар падняўся на максімум за 458 дзён. Ён падаражэў на 0,01 % да 3,0319 рубля.

А расейскі рубель, наадварот, упаў да мінімуму за 459 дзён. Яго курс знізіўся на 1,42 % да 3,4346 беларускага за 100 расейскіх.

Гандляванняў па еўра не было.

Тым часам на Маскоўскай біржы курс расейскага рубля, да якога прывязаны беларускі, працягвае зніжацца. На момант напісання артыкулу за долар давалі амаль 89,2 рубля, а за еўра – больш як 96,7 рубля.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў