Для журналіста Паўла Падабеда пракуратура запатрабавала 4 гады калоніі


Падчас спрэчак бакоў у Менскім гарадскім судзе 30 чэрвеня абвінавачанне папрасіла пакараць відэааператара Паўла Падабеда 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Для высвятлення акалічнасцяў крымінальнай справы хапіла толькі двух паседжанняў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналіст Павел Падабед. Крыніца: spring96.org

Працэс у Менгарсудзе вядзе суддзя Яўген Пісарэвіч. Разбор пачаўся 28 чэрвеня, а ўжо праз дзень прадстаўнік пракуратуры запатрабаваў для журналіста 4 гады папраўчай калоніі на падставе ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Нагодай для гэтага стала супраца з тэлеканалам «Белсат».

У якасці доказу персанальнай датычнасці Паўла Падабеда ў судзе паказвалі відэасюжэты «пратэставага кантэнту», у тым ліку прысвечаныя знікламу відэааператару Дзмітрыю Завадскаму і забітаму журналісту Паўлу Шарамету, хоць прозвішча фігуранта справы ў тытрах не было.

Таксама ў судзе стала зразумела, што тэлефон Падабеда праслухоўваўся. Апроч таго, сілавікі мелі доступ да ягоных мэсэнджараў. А наяўнасць карткі замежнага банку паслужыла нагодай для абвінавачання ў «карыслівых матывах» ад журналісцкай дзейнасці і атрыманні фінансавай выгады.

Сам журналіст інкрымінаваныя «злачынствы» лічыць цалкам надуманымі. За кратамі ён застаецца з 20 студзеня.

Hавiны
У Менску пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Падабедам
2023.06.28 14:06

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў