Офіс Ціханоўскай будзе пісаць гарантыйныя лісты для беларускіх студэнтаў у Чэхіі


Падобная сітуацыя можа паўтарыцца і з ВНУ ў Францыі.

Упаўнаважаная Офісам Святланы Ціханоўскай для кантактаў з Міністэрствам адукацыі Чэхіі Крысціна Шыянок распавяла «Белсат», якія захады прымаюцца, для захавання правоў студэнтаў у чэшскіх тэхнічных універсітэтах:

«Ёсць прапановы для студэнтаў, як застацца на той спецыяльнасці, якая цяпер належыць да крытычных. Дзеля гэтага будзе карысна ўкласці матывацыйны ліст. Апроч матывацыйных лістоў мы дамовіліся, што для тых студэнтаў і студэнтак, якія да нас звернуцца, мы зможам напісаць гарантыйныя лісты пасля таго, як самі верыфікуем гэтых людзей».

Крысціна Шыянок звярнула ўвагу, што рэкамендацыі па адлічэнню студэнтаў не тычацца бакалаўрэату, а толькі магістратуры і дактарантуры тых спецыяльнасцяў, дзе ідзе праца з інфармацыяй і даследаваннямі, вынікі якіх не публікуюцца ў шырокім дасягу.

«Мы ўжо атрымліваем трывожныя сігналы з Францыі. Але пакуль Чэхія – адзіная краіна, дзе ідзе на практыцы выкарыстанне санкцыі на студэнцтва», – падкрэсліла ўпаўнаважаная Офісу Ціханоўскай.

30 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што чэшскія ВНУ могуць забараніць студэнтам з Расеі і Беларусі вучыцца на тэхнічных спецыяльнасцях. Прычым абмежаванні закрануць не толькі абітурыентаў, якія толькі збіраюцца паступаць на такія спецыяльнасці, але і тых, хто ўжо вучыцца.

Міністэрства адукацыі Чэхіі тлумачыць гэта неабходнасцю выконваць санкцыі Еўразвязу. Аднак чэшскія ВНУ маюць досыць шырокую аўтаномію ў прыняцці рашэнняў, таму могуць знайсці варыянты абыходу спушчаных зверху рэкамендацый.

Артыкулы
Чэхія не будзе выдаваць візаў і ВНЖ беларусам да канца сакавіка 2023 года, толькі з гуманітарнай мэтаю
2022.06.23 09:40

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў