«БТРК» выключаюць з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу?


Падчас паседжання Выканаўчай Рады Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU) прагучала, што «Белтэлерадыёкампанія» больш не з’яўляецца сябрам арганізацыі, паведамляе TUT.by.

Яшчэ 28 траўня EBU прыпыніў сяброўства «Белтэлерадыёкампаніі» ў арганізацыі. Падставаю для такога рашэння сталі відэа ад сілавікоў, у якіх грамадзяне краіны давалі «паказанні». У арганізацыі палічылі, што запісы зробленыя «пад прымусам». Паводле медыяў, ад сёння «Белтэлерадыёкампанію» выключылі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU).

З 1 ліпеня БТРК не будзе мець доступу да паслугаў EBU. Гэта значыць, што дзяржаўная тэлекампанія страціць права на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў, не зможа мець доступу да абмену навінамі і музычным кантэнтам.

Па інфармацыі «Белсат», пакуль што пра поўнае выключэнне «Белтэлерадыёкампаніі» размовы не вядзецца, справа яшчэ не вырашаная.

 

Hавiны
Фонд спартовай салідарнасці просіць пазбавіць БТ права на трансляцыю Алімпіяды
2021.06.28 16:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў