Літва зноў заклікала Беларусь прыпыніць эксплуатацыю АЭС праз дэфекты


Літоўская дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі (ДІБАЭ) паведамляе, што 25 траўня накіравала ліст у МНС Беларусі з заклікам спыніць эксплуатацыю і пуск 1-га і 2-га энергаблокаў Беларускай АЭС, паведамляе Delfi са спасылкай на рэгулюючы орган.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Электрастанцыю просяць не эксплуатаваць да таго часу, пакуль не будуць вырашаны ўсе пытанні ядравай бяспекі.

Таксама ДІБАЭ просіць беларускі бок патлумачыць апублікаваную інфармацыю аб тым, што контур ахаладжэння рэактара 2-га энергаблока станцыі быў забруджаны арганічнымі рэчывамі, а другаснага цыркуляцыйнага контуру 1-га энергаблока – радыенуклідамі. Інспекцыя таксама запытвае растлумачэнні па недахопах мацавання корпуса рэактара, а таксама па выяўленых дэфектах і незавершаных работах.

«Мэта – атрымаць ад Беларусі інфармацыю аб усталяваных лімітавых значэннях актыўнасці радыёнуклідаў, якія выкідваюцца ў навакольнае асяроддзе. ДІБАЭ таксама заклікае МНС і іншыя адказныя ўстановы Беларусі апублікаваць рэкамендацыі, прад’яўленыя падчас міжнародных экспертных місій, і вынікі іх выканання, прадставіць дадатковую інфармацыю, якая неабходна для больш дакладнага прагназавання магчымых аварыйных выкідаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Копіі ліста былі адпраўленыя ў МАГАТЭ, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскую групу па наглядзе ў сферы ядравай бяспекі (ENSREG) і Асацыяцыю заходнееўрапейскіх органаў рэгулявання ядравай бяспекі (WENRA).

Hавiны
Літоўская выведка: У корпусе рэактару на БелАЭС знайшлі расколіны
2023.03.09 17:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў