Мінздароўя перадумала забараняць шэрагу аптэк гандаль рэцэптурнымі лекамі


Міністэрства аховы здароўя Беларусі пасля ўмяшальніцтва антыманапольнага ведамства перадумала забараняць аптэкам пятай катэгорыі гандляваць рэцэптурнымі лекамі. Адпаведную пастанову № 96 ведамства прыняло 26 траўня, паведаміла прэс-служба Мінздароўя 30 траўня.

Аптека, лекарства, препараты, здоровье, Минск
Знак аптэкі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

«Аптэкі пятай катэгорыі ўсіх формаў уласнасці, як і раней, могуць рэалізоўваць лекавыя прэпараты, у тым ліку якія рэалізуюцца паводле рэцэптаў лекара», – распавялі ў міністэрстве.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня.

Hавiны
Дзе купляць лекі з 1 чэрвеня. Большасць прыватных аптэк не змогуць прадаваць па рэцэптах
2023.04.12 21:34

Міністэрства аховы здароўя мела намер з 1 чэрвеня забараніць прадаваць рэцэптурныя лекі аптэкам пятай катэгорыі, большасць з якіх прыватныя і размяшчаюцца ў месцах найбольшай колькасці людзей: у крамах і гасцініцах, на рынках і вакзалах. Змены ў аптэчную практыку былі ўнесеныя пастановай ведамства №11 ад 20 студзеня.

Але Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўбачыла ў дзеяннях Мінздароўя парушэнне дзейсных нормаў антыманапольнага заканадаўства і выступіў у абарону свабоднай канкурэнцыі. МАРГ загадаў Міністэрству аховы здароўя да 30 траўня выключыць адпаведныя пункты з пастановы. Якія рашэнні будуць прынятыя, даведаемся на днях.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў