У Луганскай вобласці падчас абстрэлу эвакуацыйнага транспарту загінуў французскі журналіст


Расейскія войскі 30 траўня абстралялі эвакуацыйны транспарт у Луганскай вобласці, які ехаў забіраць людзей. У машыне знаходзіўся і французскі журналіст, які ў выніку ранення загінуў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Эвакуацыйны транспарт патрапіў пад абстрэл.
Фота: luhanskaVTSA/Telegram

Сяргей Гайдай распавёў, што браніраваны эвакуацыйны транспарт ехаў забіраць 10 чалавек з вобласці і патрапіў пад варожы абстрэл. Аскепкі снарадаў прабілі браню машыны, смяротна ранілі ў шыю акрэдытаванага французскага журналіста, які рабіў матэрыял аб эвакуацыі.

Імя загінулага французскага журналіста – Фрэдэрык Леклер. Ён працаваў на тэлеканале «BFMTV», паведамляе ўкраінскі тэлеграм-канал «Политика Страны».

Фота: stranaua/Telegram
Эвакуацыйны транспарт патрапіў пад абстрэл.
Фота: luhanskaVTSA/Telegram

Патрульнага паліцыянта, які таксама знаходзіўся ў машыне, выратавала каска.

З-за абстрэлу эвакуацыя афіцыйна спынена, дадаў кіраўнік абласной адміністрацыі.

Артыкулы
«Полк для мяне – гэта ўжо сям’я». Паразмаўлялі з беларусам з палка Каліноўскага
2022.05.30 15:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў