Медычныя ВНУ перасталі выдаваць навучальныя планы. Яны патрэбныя для працаўладкавання за мяжой


Медычныя ВНУ Беларусі перасталі выдаваць навучальныя планы, патрэбныя для працаўладкавання за мяжой.

Пра гэта паведамляе чытач рэсурсу «Зеркало», які працуе доктарам. Пасля таго, як ён атрымаў прапанову працы за мяжой, пачаў збіраць дакументы. Для атрымання доктарскай ліцэнзіі ў шэрагу еўрапейскіх краінаў трэба, разам з іншымі дакументамі, падаць навучальны план медычнай ВНУ, аднак яму яго выдаць адмовіліся.

Фота: «Белсат»

Паводле словаў доктара, цяпер беларускія медычныя ВНУ перасталі выдаваць навучальны план пасля загаду рэктара на падставе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

У Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце рэдакцыі рэсурсу «Зеркало» сказалі, што такія дакументы не выдаюць. «Заканадаўствам не прадугледжаныя такія дакументы. Гэта ўсё, што я магу вам адказаць», – паведамілі ў БДМУ.

У Віцебскім дзяржаўным медычным універсітэце пра сітуацыю расказалі так: «Цяпер гэтая паслуга не ажыццяўляецца, выпісак ніякіх не робім. Цяпер гэта ўсё прыпынена на загад рэктара».

Падобная сітуацыя і ў Гомельскім дзяржаўным медычным універсітэце:

«Пакуль у нас распараджэнне грамадзянам Рэспублікі Беларусь іх не выдаваць. Ёсць жа выпіска да дыплому – можа, яна падыдзе… Вы тэлефануйце перыядычна, можа, нешта зменіцца. Пакуль у нас такое распараджэнне – нічога не выдаваць».

У Гарадзенскім дзяржаўным медычным універсітэце расказалі, што такое абмежаванне ўвялі з 23 траўня: прыпыненая выдача навучальных планаў на платнай аснове.

Прычым тэрмінаў, калі можна будзе атрымаць адпаведны дакумент, ніхто не называе.

Hавiны
Украінскіх байцоў упершыню вывезлі на лекаванне ў Нямеччыну. Паўдзельнічала беларуская доктарка
2022.05.30 15:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў