Паверыла ў каханне: мінчанка перавяла «лекару з Сірыі» 26 тысяч рублёў


У Маскоўскае РУУС Менску з заявай аб махлярстве звярнулася 57-гадовая жанчына, піша прэс-служба МУС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Жанчына паведаміла, што ў студзені пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы з невядомым, які назваўся Стэфанам, урачом з Сірыі. У іх пачаўся віртуальны раман.

Неўзабаве Стэфан напісаў, што хоча прыехаць у Беларусь, каб ажаніцца з пацярпелай. Але зазначыў, што яму трэба «заплаціць пошліну».

Мінчанка пагадзілася дапамагчы каханаму фінансава: адправіла яму больш за 26 тысяч рублёў. Пасля пераводу грошай ён пачаў ігнараваць пацярпелую, а затым і зусім заблакаваў.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў