Беларусы пачалі ствараць полк «Пагоня» ў складзе Збройных сілаў Украіны


Тэлеграм-канал беларускага прадпрымальніка і палітычнага актывіста Вадзіма Пракоп’ева паведаміў пра пачатак фармавання беларускага палка «Пагоня» ў складзе інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сілаў Украіны.

Ва ўкраінскай сталіцы прайшло трэнаванне для новых байцоў, якія далучыліся да беларускага батальёну імя Каліноўскага ў складзе Тэрытарыяльнай абароны Кіева, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: АЦ / Белсат

Як адзначаецца, полк створаны з ініцыятывы беларускіх афіцэраў пры падтрыманні ЗСУ для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі.

Рэкрутынгавы цэнтр палка «Пагоня» размешчаны ў Варшаве. Усе добраахвотнікі праходзяць папярэдні адбор, які ўключае верыфікацыю і сумоўе. У полк запрашаюцца псіхалагічна ўстойлівыя мужчыны ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, дзейныя ці былыя спартоўцы.

Hавiны
Беларусы разбілі колькасна большыя сілы расейцаў у баях пад Кіевам
2022.03.26 21:06

«Пасля курсу вайсковай падрыхтоўкі ўсе кандыдаты падпісваюць прафесійны кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца інтэрнацыянальнага легіёну ЗСУ. Вайсковая падрыхтоўка будзе ажыццяўляцца пад кіраўніцтвам беларускіх і ўкраінскіх інструктараў з досведам. Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней ва Украіне ўжо быў створаны беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага, адэскі атрад імя Іллі Ліцвіна ды шэраг іншых падраздзяленняў. Ва ўкраінскім войску полк уключае ад трох да пяці батальёнаў.

Гісторыі
«Украіна – краіна, якая нас прытуліла». Як беларускія добраахвотнікі ловяць расейскіх лазутчыкаў у Адэсе
2022.03.25 09:00

ПС belsat.eu

Стужка навінаў