Знайшоўся ўладальнік «палацу Пуціна». Гэта блізкі сябар прэзідэнта РФ


Пуцін і Ратэнберг.
Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ

Мільярдэр Аркадзь Ратэнберг паведаміў у інтэрв’ю выданню Mash, што зʼяўляецца ўласнікам «палацу Пуціна» на мысе Ідакпас каля Геленджыка.

Раней телеграм-канал Mash апублікаваў відэазапіс, зняты, як сцвярджае выданне, унутры «палаца Пуціна».

У ім заяўляюць, што ўнутры ўсё знаходзіцца на «нулявым этапе будаўніцтва». Паводле выдання, супрацоўнікаў якога нібыта пусцілі на экскурсію ў будынак, каля палаца няма браму, як і копіі арла з Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу, пра які кажуць у расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

Hавiны
За 16 гадзінаў відэа Навальнага пра палац Пуціна набрала 16 млн праглядаў
2021.01.20 09:07

Аркадзь Ратэнберг – гэта блізкі сябар Уладзіміра Пуціна. У дзяцінстве года яны разам займаліся дзюдо. У 2000 годзе Пуцін, стаўшы прэзідэнтам Расеі, стварыў дзяржаўнае прадпрыемства ААТ «Росспиртпром», прызначыўшы кіраўніком Ратэнберга. У 2014 годзе пасля акупацыі Крыму Расеяй ЗША наклалі санкцыі на братоў Ратэнбергаў і іншых блізкіх сяброў прэзідэнта РФ Пуціна.

Паводле Forbes, стан Ратэнберга складае ўжо $ 2,7 млрд. У Міністэрстве фінансаў ЗША сцвярджаюць, што гэта стала магчымым дзякуючы ўмяшанню Пуціна, які дапамог Ратэнбергу атрымаць кантракты на некалькі мільярдаў ад «Газпрому» і на будаўніцтва абʼектаў алімпіяды ў Сочы.

Між тым The Insider высветліў, што кіраўнік Mash Максім Іксанаў, які выпусціў рэпартаж з «палаца Пуціна», жыве ў доме кіраўніка справамі прэзідэнта і працуе на адміністрацыю прэзідэнта Расеі. У адным доме з ім жывуць таксама віцэ-спікер Дзярждумы Аляксей Гардзееў, сямʼя экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Іванова і сыны прэмʼера Міхаіла Мішусціна.

Hавiны
Пуцін назваў расследаванне Навальнага пра палац сумным
2021.01.25 17:00

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны 19 студзеня выпусціў расследаванне пра таемны палац прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Палац размешчаны на беразе Чорнага мора ў сяле Праскавееўка Краснадарскага краю. Заяўляецца, што ў рэзідэнцыі Пуціна ёсць падземны лядовы палац, уласнае казіно, тэатр, вялікія вінаграднікі, некалькі верталётных пляцовак ды шмат іншага. Кошт палацу ацэньваецца на 100 млрд расейскіх рублёў (больш як $ 1,3 млрд).

Расследаванне мае больш як 103 млн праглядаў.

Уладзімір Пуцін прызнаў, што ведае некаторых людзей, прозвішчы якіх прагучалі ў фільме, а таксама пазітыўна выказаўся пра вінаробства, але запэўніў, што не зацікаўлены ў тым, каб займацца бізнесам. Прэзідэнт Расеі пры гэтым аспрэчыў сваю датычнасць да палацу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў