ГУБАЗіК абвесціў пра затрыманне «арганізатара раённых маршаў»


Затрыманага мужчыну прымусілі сказаць на камеру, што ён раскайваецца і што «пратэст згасае».

Прэс-служба МУС паведамляе, што аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 31-гадовага адміністратара телеграм-чатаў Фрунзенскага раёна Менску ( «Жудро-суседзi») і Менскага раёна («Тарасава»). Адзначаецца, што падчас ператрусу па месцы яго жыхарства канфіскаваная камп’ютарная тэхніка, пратэставая сімволіка (сцягі, налепкі, плакаты), 6 балонаў для нанясення графіці, а таксама больш за 4 тысяч агітацыйных улётак.

У дачыненні мужчыны быў складзены адміністратыўны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне ў адпаведнасці з Законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» (пра які экстрэмізм ідзе гаворка ў МУС не ўдакладнілі). На відэа, якое было апублікавана МУС, затрыманы мянчук на фоне чырвона-зялёнага сцяга кажа, што ён раскайваецца і што «пратэст згасае».

«Вядома, што малады чалавек арганізоўваў раённыя маршы, за ўласныя грошы набываў пратэставую сімволіку і перапрадаваў яе грамадзянам, асабіста наносіў малюнкі «змагарского» толку на абʼекты гарадской інфраструктуры», – кажуць у міліцыі.

Паводле прэс-рэлізу, затрыманы даў паказанні «па фактах уласнага ўкладу ў фінансаванне і забеспячэнне іншай матэрыяльнай дапамогі» дваравых маршаў. У ГУБАЗіК адзначаюць, што ў цяпер «праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці маладога чалавека». Адзначаецца, што ГУБАЗіК праводзіць працу ў межах крымінальнай справы аб «масавых закалотах» у Менску і цяпер шукае іншых адміністратараў дваравых тэлеграм-чатаў.

Hавiны
У МУС распавялі пра колькасць «злачынстваў», звязаных з пратэстамі
2021.01.29 13:43

Нагадаем, што ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі і пратэстамі ў Беларусі распачатыя больш як 1000 крымінальных справаў. На гэты момант 220 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі. Агулам, паводле звестак праваабаронцаў, з пачатку выбарчай кампаніі ў траўні да канца 2020 года былі затрыманыя больш за 33 тысячы грамадзянаў, вялікую частку якіх пакаралі адміністратыўнымі арыштамі і буйнымі штрафамі. Тысячы затрыманых сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў ды іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання.

Hавiны
Спецслужбы Беларусі абвесцілі пра арышт чальцоў «міжнароднай злачыннай арганізацыі анархістаў»
2021.01.29 10:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў