ДФР зацікавіўся працай рэгіянальнага парталу orsha.eu


У Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК 29 студзеня былі выкліканыя на допыт у якасці сведак некалькі чалавек, якія мелі дачыненне да сайту orsha.eu. Пра гэта паведамляе рэдакцыя парталу.

Усе, каго выклікалі на допыт у ДФР, падпісалі распіску пра неразгалошванне таямніцы следства і таму невядома пра што вялася гаворка.

Уладальнікам рэгіянальнага сайта orsha.eu зʼяўляецца Ігар Казмярчак. Ён таксама валодае крамай сувеніраў «Цудоўная крама». Увосень на працягу трох месяц ДФР праводзіў праверку ў дачыненні Казмерчака аб нявыплаце падаткаў, аднак парушэнняў не было выяўлена. Рэдакцыя выказвае здагадка, што цяперашнія выклікі на допыты ў ДФР, імаверна, звязаныя з фінансавай праверкай Ігара Казмерчака як уладальніка сайта orsha.eu.

У студзені 2020 года ўлады распачалі ўзмоцнены ціск на рэгіянальныя незалежныя парталы. 29 студзеня сілавікі зладзілі ператрус у рэдакцыі Hrodna.life, а таксама дома ў рэдактара парталу NewGrоdno.by Ігара Рэмзіка. Быў распачаты адміністратыўны працэс нібыта за захоўванне матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Раней, 26 студзеня, адбыліся ператрусы ў выдаўца, дырэктара і ў офісе берасцейскага часопісу «Бинокль». Тады ў межах праверкі за нявыплату падаткаў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю забралі тэхніку і дакументы.

Аб’ектыў
«Казалі, што вы, бэчэбэшнікі, павінны нас, АМАПу, баяцца». У гарадзенскіх рэдакцыях адбыліся ператрусы
2021.01.29 22:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў