У Польшчы пакінулі ў моцы прысуд дэзерціру Эмілю Чэчку за жорсткае абыходжанне з маці


Салдат, які ўцёк у Беларусь, быў і застаўся асуджаны на 6 месяцаў абмежавання волі і 1 год забароны набліжацца да маці бліжэй за 50 метраў. Суд таксама абавязаў Чэчку адмовіцца ад злоўжывання алкаголем.

Салдат Эміль Чэчка. Скрыншот з відэа: https: pridybaylo / Telegram

Акруговы суд Ольштыну разгледзеў і адхіліў апеляцыю Эміля Чэчкі ў справе аб жорсткім абыходжаннем з ягонай маці, піша Polska Agencja Prasowa. Вырак канчатковы. На Чэчку, які 16 снежня пакінуў вайсковую частку і ўцёк у Беларусь, выдадзены ордар на арышт, мужчына абвешчаны ў вышук.

Дзеля абароны прыватных інтарэсаў пацярпелай працэс зрабілі непублічным. Вядома, што Чэчка злоўжываў алкаголем, біў маці, пагражаў ёй забойствам, абражаў і зневажаў яе, крычаў на яе, прымушаў яе купляць яму цыгарэты і алкаголь, і гэтыя дзеянні «набылі форму псіхічнага і фізічнага гвалту над маці». Ён не дазваляў сваёй маці быць з ім у адным памяшканні – і жанчына была вымушаная сядзець на кухні.

Апошні інцыдэнт здарыўся 7 траўня 2021 года. Тады, паводле суддзі, Чэчка некалькі разоў ударыў маці ў твар і патыліцу адкрытай далонню, сціснуў ейную шыю рукамі, потым ударыў яе кулаком і галавой у твар. Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, якія «пацягнулі пагаршэнне здароўя, што цягнулася не больш за 7 дзён». Паліцыя тады затрымлівала абвінавачанага.

Меркаванні
Шараговец Чэчка. Факты і міфы
2021.12.18 14:19

Першы прысуд Чэчку за гэта быў яшчэ ў верасні – да дэзерцірства. Тады ён падаў апеляцыю і здолеў вярнуцца на службу, бо вырак не набыў законнай моцы. За некалькі дзён да ўцёкаў у Беларусь Чэчку спынялі паліцыянты за кіраванне аўтамабілем пад уплывам алкаголю і марыхуаны, але і тады ён не трапіў у няволю.

Раней пракуратура Беластоку завочна выставіла Чэчку абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Польшчы («Дэзерцірства»), пакаранне паводле якога – пазбаўленне волі на тэрмін ад 1 года да 10 гадоў.

Hавiны
«Смажыў каўбасу на вогнішчы». БТ паказала дзіўны фрагмент размовы з польскім дэзерцірам
2021.12.17 16:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў