Перамовы Пуціна з Лукашэнкам завяршыліся. Пра што дамовіліся?


У Санкт-Пецярбурзе 29 снежня прайшлі перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным, якія працягваліся каля гадзіны.

Прыкметна, што Пуцін сам заехаў за Лукашэнкам перад сустрэчай.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу 29 снежня 2021 года.
Фота: belta.by

Падчас сустрэчы Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку «у цяжкі санкцыйны час». Таксама, паводле слоў Лукашэнкі, рост ВУП Беларусі сёлета на фоне санкцый – гэта шмат у чым заслуга Расеі, на што Пуцін адказаў, што Беларусь знаходзіцца ў добра фінансавым стане. Расейскі прэзідэнт ацаніў як «добры крок» рашэнне дапусціць да расейскіх дзяржзакупак беларускія прадпрыемствы.

Таксама Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра кааперацыю ў авіябудаўніцтве і пацвердзілі намеры правесці ў лютым-сакавіку 2022 года сумесныя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі.

Пуцін закрануў тэму двухбаковых адносін паміж Расеяй і Беларуссю па выніках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, адзначыўшы, што ў 2021 годзе зроблены істотны крок наперад і згадаў пра 28 падпісаных саюзных праграм.

«Гэта найперш фінансы, гэта падатковае, мытнае заканадаўства, фіскальнае. Гэта вельмі важна, гэта будзе ствараць лепшыя ўмовы для развіцця эканомікі дзвюх краін», – сказаў Пуцін.

Пасля перамоў Лукашэнка і Пуцін паехалі гуляць у хакей у адной камандзе.

Аб’ектыў
Лукашэнка зноў просіць грошы ў Крамля
2021.12.28 21:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў