Дзмітрыя Семчанку прызналі палітвязнем


Былога журналіста і тэлевядоўцу, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пулу» тэлеканалу ОНТ Дзмітрыя Семчанку прызналі палітычным вязнем. З такою заяваю выступілі праваабаронцы Беларусі.

Дзмітрый Семчанка з жонкай Юліяй.
Фота: 7chanka/Instagram

Дзмітрый Семчанка, які раней працаваў на тэлеканале ОНТ і ўваходзіў у частку так званага прэзідэнцкага пулу, прызналі палітычным вязнем. У жніўні 2020 года Дзмітрый Семчанка звольніўся з ОНТ на знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцыяў. Журналіста арыштавалі ў верасні 2020-га і прызначылі 15 содняў арышту за ўдзел у пратэставым маршы 16 жніўня.

15 верасня сёлета Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з жонкай і прысудзілі 15 содняў арышту паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Але пасля адбыцця пакарання былы журналіст не выйшаў на волю. Стала вядома, што супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК РБ («Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы»).

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

У Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі 1441 асобу.

Hавiны
На чацвярых працаўнікоў «Белагра» завялі крымінальныя справы за ўдзел у пратэстах
2022.09.30 13:23

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў