Удаву Андрэя Зельцара Марыю Успенскую і яшчэ чатырох чалавек прызналі палітвязнямі


Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ пяцярых чалавек. Сярод іх Марыя Успенская – удава Андрэя Зельцара, якую падазраюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

Марыя Успенская.
Фота: nashaniva.com

Акрамя Марыі Успенскай палітвязнямі прызналі Сяргея Івана, асуджанага да трох гадоў пазбаўлення волі нібыта за блакавання транспартных камунікацый. Сяргею неабгрунтавана прызначаны максімальна жорсткі від пакарання пры наяўнасці альтэрнатыўных, на максімальны тэрмін.

Іншыя палітвязні, Яўген Коржаль і Цімафей Мажанкоў, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Аляксей Ігнаценка – да трох гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле арт. 364 КК за «пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкаджэння ягонай законнай дзейнасці з помсты за выкананне службовай дзейнасці».

11 жніўня 2020 года абвінавачаныя, убачыўшы, што супрацоўнікі міліцыі збіваюць дубінкамі і нагамі чалавека, які ляжаў на тратуары пад пад’ездам шматпавярховага дома, скінулі ўніз на газон драўляныя дзверы, пасля чаго збіванне чалавека спынілася.

Цяпер у Беларусі агулам 891 палітзняволены.

Артыкулы
Праваабаронца Павел Сапелка: Статус палітвязня здымае з чалавека цэтлік злачынцы
2021.11.28 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў