У Горадні могуць ліквідаваць дзве спартовыя арганізацыі праз суд


Цягам двух тыдняў пройдуць судовыя пасяджэнні аб ліквідацыі «Гарадзенскай абласной федэрацыі матацыклетнага спорту» і «Гродзенскай асацыяцыі тэніса», паведамляе «Гродна Like!»

Лёс абедзьвух грамадскіх рганізацый будзе вырашаць адна і тая ж суддзя – Святлана Даўгашэй.

Гэта не першая гісторыя ў Горадні, калі пытанне аб ліквідацыі кранае спартовыя аб’яднанні. Так раней былі вымушаныя прыпыніць сваю дзейнасць Федэрацыя кантактнага каратэ кёкусінкай, Дзіцяча-юнацкі клуб таэкванда «Чырысан», ГА «ВелаГродна».

Масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў распачалася ў чэрвені 2021 года. Яна закранула не толькі палітычныя партыі і праваабарончыя цэнтры, але і культурніцкія ды гістарычныя суполкі. Ініцыятарам перадачы позваў у суд выступала Міністэрства юстыцыі. Выйграць справу ці аспрэчыць рашэнне суда не ўдалося яшчэ ніводнаму грамадскаму абʼяднанню.

Hавiны
Улады зліквідавалі Беларускі Хельсінкскі камітэт
2021.10.01 12:58

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў