Спявачка Маргарыта Ляўчук урачыста развялася. ФОТА і ВІДЭА


Маргарыта Ляўчук і ейны былы муж Аляксандр Чахоўскі зладзілі вясёлую вечарыну з нагоды разводу пасля 7 гадоў у шлюбе.

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая пасля пратэстаў 2020 года пачала таксама спяваць іранічна-парадыйныя песні ў праекце «Красная зелень», раскрыла таямніцу прыватнага жыцця: яна была замужам за прадзюсарам Аляксандрам Чахоўскім, але ўжо развялася. Пра шлюб ведала няшмат людзей.

Пара была разам 7 гадоў, але спявачка пра мужа не расказвала. Разышліся не толькі мірна, але і ўрачыста, адзначылі «Антышлюб» і знялі пра сябе дакументальны фільм, у якім абмяркоўваюць свае стасункі.

«Цяпер, калі мы развяліся, мы працягваем працаваць разам, быць сапраўднымі сябрамі і тым самым хочам сказаць шматлікім іншым, што сяброўства пасля разводу існуе, – піша Ляўчук. – Любіце адзін аднаго!»

АА belsat.eu

Стужка навінаў