Музыку Дзмітрыя Шыманскага асудзілі за ўдзел у мінулагоднім жнівеньскім маршы


Палітвязня Дзмітрыя Шыманскага прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях»). Суддзя Алег Каляда прысудзіў музыку абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзмітрый Шыманскі на фота ў цэнтры.
Фота: Белсат

Палітычнага вязня, музыку Дзмітрыя Шыманскага абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях»). Музыку інкрымінавалі гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года.

Суддзя Алег Каляда прысудзіў Шыманскаму абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Hавiны
Завялі крымінальную справу на яшчэ аднаго музыку за марш 16 жніўня 2020 года
2021.08.07 20:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў