Лукашэнка прапанаваў Эрдагану «аб’яднаць высілкі» супраць «беспрэцэдэнтных выклікаў»


Прапанова напісаная ў віншаванні з Днём Рэспублікі. Эрдаган нядаўна пасварыўся з 10 заходнімі краінамі праз заклік вызваліць палітвязня, але ўжо змяніў рыторыку.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Аляксандр Лукашэнка. Менску, Беларусь. 11 лістапада 2016 года.
Фота: president.gov.byнсу, Беларусь. 11 лістапада 2016 года

Ад імя Аляксандра Лукашэнкі 29 кастрычніка было накіраванае віншаванне з турэцкім Днём Рэспублікі кіраўніку Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

«Для Турэччыны, як і для Беларусі, суверэнітэт і незалежнасць з’яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі дзяржаўнага ладу. У сучасных рэаліях важна аб’яднаць высілкі, каб эфектыўна супрацьстаяць беспрэцэдэнтным выклікам часу», – гаворыцца ў лісце Лукашэнкі Эрдагану.

Што за выклікі, Лукашэнка не ўдакладніў.

Нядаўна Эрдаган пайшоў на канфлікт з Еўропай і Амерыкай: прыгразіў выслаць з краіны амбасадараў 10 краінаў (з якіх 8 – саюзніцы Турэччыны ў NATO). Ды 26 кастрычніка ён змяніў рыторыку: ужо не казаў пра высылку дыпламатаў, а казаў толькі пра надзею, што дыпламаты «будуць больш асцярожнымі ў сваіх заявах».

Hавiны
Эрдаган перадумаў высылаць амбасадараў заходніх краінаў
2021.10.26 10:20

Скандал пачаўся з таго, што амбасадары шэрагу краінаў на мінулым тыдні заклікалі вызваліць філантропа і праваабаронцу Асмана Кавалу, які ўжо чатыры гады знаходзіцца ў турэцкай турме і чакае суду паводле абвінавачванняў у арганізацыі антыўрадавых пратэстаў 2013 года. Гэтыя абвінавачванні многія лічаць неабгрунтаванымі.

Заяву аб вызваленні філантропа падтрымалі Злучаныя Штаты, Канада, Данія, Нарвегія, Нідэрланды, Нямеччына, Фінляндыя, Францыя і Новая Зеландыя.

Hавiны
Лукашэнку з «перамогай» павіншавалі Сі Цзінь Пін, Пуцін і Такаеў
2020.08.10 13:15

Эрдаган быў адным з нешматлікіх кіраўнікоў дзяржаваў, хто павіншаваў Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Таксама Лукашэнку віншавалі кіраўнікі Расеі і іншых краінаў СНД, Кітаю, В’етнаму, Нікарагуа, Аману і Венесуэлы; часткова прызнаныя і часткова непрызнаныя кіраўнікамі сваіх краінаў Башар Асад з Сірыі і Нікаляс Мадура з Венесуэлы. Большая частка Еўропы, а таксама ЗША і Канада не прызналі вынікі тых выбараў, шэраг краінаў выказваў занепакоенасць або крытыкаваў сакрэтную інаўгурацыю Лукашэнкі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў