Двум жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за пратэсты


Яны адбылі па тры дні ў ізалятары, але іх вызвалілі пад падпіску, а цяпер асудзілі і ўзялі пад варту ў залі суду.

Яўген Хар’янаў і Уладзіслаў Верасаў.
Фота: spring96.org

У судзе Жлобінскага раёну 28 кастрычніка суддзя Мікалай Сяргеевіч агучыў вырак мясцовым жыхарам Яўгену Хар’янаву і Уладзіславу Верасаву: па 2 гады калоніі агульнага рэжыму за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК РБ), піша «Вясна».

Паводле следства, 9 жніўня 2020 года Хар’янаў і Верасаў бралі ўдзел у тых «групавых дзеяннях», блакавалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і ўстановаў гораду. Праваабаронцы высвятляюць усе акалічнасці справы.

Абодвух затрымалі на тры дні 11 жніўня 2021 года, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, але вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў