Зяленскі правядзе тэрміновае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 30 верасня, склікае тэрміновае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Сяргей Нікіфараў.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

«Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі склікае на заўтра тэрміновае паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Парадак дня і іншыя падрабязнасці паведамім пазней», – заявіў Нікіфараў.

У гэты ж дзень у Крамлі адбудзецца «цырымонія падпісання дамоваў аб уступленні ў склад Расеі новых тэрыторыяў». Нагадаем, 23–27 верасня на акупаваных тэрыторыях Украіны ў «ЛНР», «ДНР», Запарожскай і Херсонскай вобласцях прайшлі «рэферэндумы» за ўваходжанне ў склад Расеі.

Украіна і міжнародная супольнасць загадзя заявілі, што не прызнаюць вынікаў гэтага галасавання і яны не будуць мець ніякай юрыдычнай сілы з пункту гледжання міжнароднага права.

Вялікая Брытанія ўжо ўвяла санкцыі ў сувязі з «рэферэндумамі». Ужыць абмежаванні хочуць Канада і Еўразвяз. Грузія, Казахстан, Турцыя і Сербія таксама асудзілі правядзенне псеўдарэферэндумаў. У Беларусі пакуль з пазіцыяй не вызначыліся.

Аб’ектыў
Агучаны нерэальны лік тых, хто прагаласаваў на «рэферэндумах»
2022.09.28 22:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў