Валер Цапкала: Віна за кожную смерць на Лукашэнку. Скраўшы закон, ён не пакінуў беларусам выбару


Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў Валеры Цапкала пракаментаваў трагічныя падзеі ў Менску. Паводле Цапкалы, адказнасць за гвалт ляжыць на беларускіх уладах.

«Лукашэнка скраў выбары, скраў закон і прадставіў права на адвольнае забойства беларусаў наймітам у пагонах у разліку, што яго бандыты змогуць беспакарана зневажаць, катаваць, гвалціць і забіваць мірных грамадзян.

Андрэй даў адпор пярэваратнем у пагонах і нагадаў беларусам пра гонар і годнасць, пра доўг і абавязкі абараняць сябе, свой дом і сваю сямʼю. Андрэй паказаў, як трэба адказваць тым, хто сёння лічыць, што, калі ў іх зброя, значыць яны маюць рацыю.

Беларусы абавязкова дадуць адпор бандам, калі супрацоўнікі, якія яшчэ не заплямілі сябе крывёю, не вернуць у краіну закон і не арыштуюць галоўнага тэрарыста цэнтральнай Еўропы. Мірнаму, але справядліваму народу Беларусі проста не пакінулі іншага выбару», – гаворыцца ў звароце, апублікаваным на Ютуб.

Паводле СК, 28 верасня супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі праводзілі адмысловыя мерапрыемствы па адпрацоўцы адрасоў, «у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Андрэй Зельцар, супрацоўнік «EPAM Systems» быў забіты. Таксама на месцы трагедыі загінуў супрацоўнік КДБ. Здарэнне адбылося па адрасе Якубоўскага, 29.

Hавiны
Следчы камітэт: Жонка Зельцара затрыманая як саўдзельніца забойства
2021.09.29 00:41

АА belsat.eu

Стужка навінаў