Сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» заблакаваны


Сайт, старонка,экстрэмізм
Замок.
Фота: maxkabakov / Fotolia

Цяпер kp.by не адчыняецца ў Беларусі і за мяжой, а замест яго высвечваецца паведамленне пра блакаванне ад Міністэрства інфармацыі.

Пасля ўчорашняга здарэння з Андрэям Зельцэрам і забітым супрацоўнікам КДБ «Камсамолка» апублікавала артыкул пра айцішніка, у якім знаёмыя адгукаліся пра яго пазітыўна. За гэта праўладныя СМІ пачалі жорстка крытыкаваць «Камсамольскую праўду».

Гаворка ідзе пра гэты матэрыял, у якім быў каментар аднакласніцы забітага Зэльцэра.

Фота: kp.by
Абноўлена
У Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах адбылася страляніна. Двое забітых
2021.09.28 21:22

Галоўны рэдактар расейскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў блакіроўку беларускай версіі. Ён паведаміў РБК, што ў расейскіх СМІ даўно ўзнікаюць цяжкасці ў Беларусі.

«У Беларусі ўжо больш за год забараняюць распаўсюджваць, друкаваць «Камсамольскую праўду». Лічаць, што мы няправільна асвятляем падзеі ў Беларусі, упэўненыя, што нельга так пісаць пра Беларусь, як гэта робім мы», – распавёў Сунгоркін.

Сам ён лічыць, што выданне «цалкам добрасумленна» асвятляе становішча спраў у краіне. Паводле яго слоў, газета звярталася да беларускіх уладаў, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі, аднак безвынікова.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў