Рэакцыя на забойства Андрэя Зельцара, у Беларусі 706 палітвязняў. Галоўнае за 29 верасня


28 верасня – 415 дзень пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў, беззаконня і гвалту сілавікоў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Святлана Ціханоўская пракаментавала страляніну ў Менску

Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК — «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Учора здарылася трагедыя. Яе прычына ў тым, што беларусаў без суду і следства кідаюць у турмы, катуюць, даюць крымінальныя артыкулы за пазіцыю. Закон больш не абараняе людзей, а людзі вымушаныя абараняць сябе самі.

Гвалтоўнае ўтрыманне ўлады сутыкнула людзей, якія ў прынцыпе ніколі б не аказаліся ворагамі. Яно ж прывяло да сітуацыі, калі ад нас хаваюць праўду пра тое, што адбылося, калі людзі не вераць «афіцыйным» паведамленням.

Я хачу выказаць спачуванні родным загінулых. Смерць любога чалавека – гэта вялізная страта. Беларусы не павінны паміраць праз нежаданне ўсяго толькі аднаго чалавека прыняць рэальнасць і сысці», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Лукашэнка каментуючы гэтую трагедыю прыгразіў, што смерць супрацоўніка КДБ «беспакаранай не застанецца»

Валер Цапкала: Віна за кожную смерць на Лукашэнку

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў Валеры Цапкала пракаментаваў трагічныя падзеі ў Менску. Паводле Цапкалы, адказнасць за гвалт ляжыць на беларускіх уладах.

Валерый Цапкала сустрэўся з жыхарамі Бараўлянаў. 4 чэрвеня 2020.
Фота: Belsat.eu

«Лукашэнка скраў выбары, скраў закон і прадставіў права на адвольнае забойства беларусаў наймітам у пагонах у разліку, што яго бандыты змогуць беспакарана зневажаць, катаваць, гвалціць і забіваць мірных грамадзян.

Андрэй даў адпор пярэваратнем у пагонах і нагадаў беларусам пра гонар і годнасць, пра доўг і абавязкі абараняць сябе, свой дом і сваю сямʼю. Андрэй паказаў, як трэба адказваць тым, хто сёння лічыць, што, калі ў іх зброя, значыць яны маюць рацыю.

Беларусы абавязкова дадуць адпор бандам, калі супрацоўнікі, якія яшчэ не заплямілі сябе крывёю, не вернуць у краіну закон і не арыштуюць галоўнага тэрарыста цэнтральнай Еўропы. Мірнаму, але справядліваму народу Беларусі проста не пакінулі іншага выбару», – гаворыцца ў звароце, апублікаваным на Ютуб.

У адказ на гэты зварот Следчы камітэт распачаў чарговую крымінальную справу супраць палітыка.

Hавiны
Следчыя распачалі яшчэ адну крымінальную справу супраць Валерыя Цапкалы
2021.09.29 19:56

Следчыя і сілавікі пра страляніну ў Менску

Былы супрацоўнік міліцыі, які мае больш як 20 гадоў працоўнага досведу ў праваахоўнай сістэме і 15 гадоў у аператыўных падраздзяленнях, кажа «Белсату»: здарэнне 28 верасня не выглядае як аперацыя супраць падазраванага ў асабліва небяспечных злачынствах.

Hавiны
Не падобна да спланаванай аперацыі. Былы міліцыянт – пра відэа перастрэлкі ў кватэры айцішніка
2021.09.29 20:07

У «Студыі» «Белсат» госць, прадстаўнік «ByPol» Алег Талерчык распавёў, што сілавікі парушылі заканадаўства, што забіты імі Андрэй Зельцар меў права на самаабарону.

ВІДЭА
«ByPol» каментуе забойства Андрэя Зельцара. Спецвыданне студыі «Белсат»
2021.09.29 21:47

Вядома, што Генеральная пракуратура за ноч, пасля страляніны вызначыла, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадстаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Hавiны
Генпракуратура пра забойства на Якубоўскага: Супрацоўнікі КДБ дзейнічалі па законе
2021.09.29 10:57

Прадстаўнікі «BYPOL» назвалі імя забітага працаўніка КДБ

«BYPOL» мяркуе, што ва ўчорашнім інцыдэнце па сілавым пранікненні супрацоўнікаў КДБ у жыллё менчука Андрэя Зельцара браў удзел і загінуў баец групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юрʼевіч, 1990 года нараджэння. Яго маці, як адзначае BYPOL, Федасюк Таццяна Мікалаеўна зʼяўляецца кіраўніком аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

Меркаваны супрацоўнік КДБ.
Фота: BYPOL

«Дакладнасць інфармацыі аб паказаным інцыдэнце намі правяраецца. Нягледзячы на ​​заяву Генпракуратуры, адзначым, што захаваныя на відэа дзеянні супрацоўнікаў КДБ па ўзломе дзвярэй кватэры не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства», – падкрэсліваецца ў паведамленні BYPOL.

Hавiны
Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара
2021.09.29 18:51

У Беларусі 706 палітвязняў

Цяпер у Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі 706 асобаў. Праваабаронцы заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у нашай краіне складала 73 асобы, за год гэтая колькасць узрасла больш чым у дзесяць разоў.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 4-х вязняў
2021.09.29 20:12

Ціханоўская можа атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру

Нарвежскія эксперты, якія раней дакладна прадказвалі прысуджэнне Нобэлеўскай прэміі, лічаць, што сёлета Святлана Ціханоўская з’яўляецца адной галоўным прэтэндэнтак на прэмію міру. Таксама і нарвежскія парламентарыі, апытаныя Reuters, называюць найбольш верагоднымі пераможцамі прэміі міру Грэту Тунберг і Святлану Ціханоўскую, а таксама зняволенага ў Расеі Аляксея Навальнага.

Hавiны
Эксперты прадказваюць Нобэлеўскую прэмію міру Ціханоўскай, Тунберг або «Рэпарцёрам без межаў»
2021.09.29 21:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў