Віцэ-прэм'ер: Мы не будзем галадаць, і жывёлы нашы не будуць галадаць


Віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін.
Фота: ritm-magazine.ru

Віцэ-прэм’ер Аляксандр Субоцін заявіў, што забараніць экспарт збожжа з Беларусі прыйшлося, каб перакупшчыкі не спрабавалі на ім зарабіць. Пра гэта ён казаў у «Главный. Тур».

Ён паведаміў, што «мы не будзем галадаць, і жывёлы нашы не будуць галадаць».

Па словах чыноўніка, недахоп фуражнага збожжа (гэта зёлкавыя культуры, прызначаныя для гадавання жывёлы) ў гэтым годзе складзе каля 800-850 тысяч тон.

«Недахоп – не тое што гэта крах. Недахоп – гэта каб пад поўную патрэбнасць усе засекі былі засыпаны. У нас з мінулага года яшчэ 560 тысяч тон засталося. У нас яшчэ ёсць жмых, у нас яшчэ ёсць шроту… То бок мы не будзем галадаць, і жывёлы нашы не будуць галадаць », – паабяцаў Аляксандр Субоцін.

Тым не менш з 26 жніўня ўрад Беларусі часова забараніла вываз збожжа з краіны. Абмежаванні могуць дзейнічаць да паўгода – да 27 лютага.

«Чаму забарона? Мы стараемся не парушаць ні адну дамоўленасць міжнародную, гэта для нас чырвоная лінія. <…> Мы дакладна адсочваем, як нам не парушыць нічога, каб не атрымаць ад нашых калегаў папроку ў несумленнай гульні », – сказаў Субоцін.

Камбайны на полі ў Лагойскім раёне збіраюць зерневыя. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

У 2021 годзе знізілася ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур. На гэты момант яна складае 30,7 цэнтнера на гектар, а год таму гэты паказчык складаў 37,2 ц / га. Па словах віцэ-прэмʼера, ёсць людзі? якія могуць гэтым скарыстацца.

«Мы прынялі такі вымушаны крок, каб знівеліраваць гэты момант і максімальна большая колькасць пакінуць у сябе ў краіне. Каб потым не шукаць праз 2-3 месяцы дзе купіць і потым марнаваць на гэта крыху больш грошай», – распавёў чыноўнік.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў