На ўкраінска-беларускай мяжы ў тайніку цяжкавіка памежнікі Украіны выявілі вялікую колькасць кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
Інфармацыю аб перавозцы кантрабанды праз мяжу памежнікі атрымалі заўчасна. Таму, калі ў пункт пропуску «Выступовічы» на ўезд ва Украіну прыбыў грузавік «Renault» беларускай рэгістрацыі, яны неадкладна пачалі паглыблены агляд аўтамабіля.
У прычэпе аўтамабіля сярод грузу дошак выявілі схаваныя тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці. У схованцы праваахоўнікі знайшлі не менш як 192 скрыні кантрабанднага тытуню.
МГ belsat.eu