Прэм’ер Польшчы: Больш як 100 вагнэраўцаў рушылі ў бок сувальскага калідору


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі 29 ліпеня заявіў пра перасоўванне расейскіх вагнэраўцаў у бок сувальскага калідору. Кіраўнік урада нагадаў, што амаль два гады Польшча сутыкаецца з «пастаянным наступленнем» на сваю мяжу, перадае TVP.info.

Польскія памежнікі.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

«Толькі сёлета было 16 тысяч спробаў незаконнага перасячэння [польска-беларускай мяжы – рэд. Belsat.eu]. Цяпер сітуацыя робіцца яшчэ больш небяспечнай: больш як 100 наймітаў групы Вагнэра рушылі ў бок Сувальскага пярэсмыка. Гэта, безумоўна, крок да далейшага гібрыднага нападу на польскую тэрыторыю», – заявіў Матэўш Маравецкі.

Ён таксама падкрэсліў, наколькі важна ў гэтым кантэксце ўмацоўваць польскую армію, а таксама польскую абаронную прамысловасць. Ён нагадаў, што ўрад падпісаў кантракты на абслугоўванне танкаў Т-64 і рамонт нямецкіх «Леапардаў» «на грошы замежных донараў».

Hавiны
Расейскі дэпутат заявіў, што ПВК Вагнэра ў Беларусі трэба для захопу сувальскага калідору
2023.07.16 17:38

Між тым за мінулыя содні мяжу Еўразвязу з Беларуссю спрабавалі парушыць 197 мігрантаў. У Польшчы зафіксавалі 162 такія спробы. Сярод іншаземцаў – грамадзяне Індыі, з іх дзевяць асобаў, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю. У раёне Дубічаў Царкоўных пасля спынення спробы парушэння мяжы мігранты закідалі камянямі польскія патрулі.

На латвійска-беларускай мяжы затрымалі 26 асобаў, на літоўска-беларускай – 9.

Каментар
Сувальскі калідор перастаў быць небяспечным, бо Фінляндыя і Швецыя далучыліся да NATO
2023.07.16 21:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў