Памятаеце «На стомленых крылах»? Спявачка Lear выдала дэбютны альбом


«Калі б Тэйлар Сўіфт спявала па-беларуску», — так апісвае выдавец альбом Lear.

Беларуская спявачка Валерыя Суравіцкая, якая выступае пад псеўданімам Lear, выдала 29 ліпеня дэбютны альбом «Зачапіцца». Яго ўжо можна паслухаць на шэрагу папулярных інтэрнэт-пляцовак.

Хоць альбом у жанры інды-поп, ён далёка не лёгкі ў тэматыцы: Lear у песнях распавядае пра панічныя атакі, сацыяльная трывожнасць, сіндром самазванца, сіндром ахвяры і сузалежныя стасункі. Тэксты і музыку напісала сама Валерыя, запіс і звядзенне зладзіў Ягор Рэпентаў.

У альбоме пяць новых песень, у яго не ўвайшлі нядаўна выдадзеныя песні «Колькі каштуюць стасункі», «Мяне» і «Арэлі».

Lear пачала выдаваць песні ў канцы 2019 года, першым трэкам быў «Кранае». Спявачка здабыла вядомасць пасля кавэру на песню з серыялу «Вядзьмар» і ўдзелу ў конкурсе «Заспявай-6», а таксама пасля песні «На стомленых крылах» – адной з першых песень беларускага пратэсту 2020 года.

Фільмы
Галасы. Дзе мой край
2022.07.03 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў