На мяжы Літвы – узмоцнены дагляд асоб з Беларусі і Расеі. Мяжа гатовая да закрыцця


На мяжы Літвы ўзмацнілі дагляд асоб, якія едуць з Беларусі і Расеі. Адпаведнае даручэнне Дзяржаўнай памежнай службе Літвы аддала міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце. Пра гэта паведамляе прэсавая служба МУС Літвы. Раней так правяралі толькі грамадзянаў Расеі.

Папераджальны знак на літоўскай мяжы.
Фота: vrm.lrv.lt

На даручэнне кіраўніцы літоўскага МУС Агне Білайце (Agnė Bilotaitė) узмоцнены дагляд будзе ажыццяўляцца ў дачыненні асоб, якія прыбываюць з Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі (Калінінградская вобласць). З 29 чэрвеня літоўскія памежнікі будуць пільней правяраць дакументы і візы ў асоб, якія рухаюцца праз тэрыторыю Літвы транзітам.

Білайце таксама заявіла, што дзяржаўная мяжа гатова да закрыццяў у выпадку змены ўзроўню пагрозаў у рэгіёне.

Паводле звестак літоўскага МУС, з 1 студзеня гэтага года ў Літву не было дапушчана 1200 грамадзянаў Беларусі і 1300 грамадзян Расейскай Федэрацыі.

Больш строгі кантроль у дачыненні грамадзянаў Расейскай Федэрацыі, якія ўязджаюць у Літву праз вонкавую мяжу Еўрапейскага Звязу, ажыцяўляецца з 19 верасня мінулага года. Гэта было супольнае рашэнне Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы ў адказ на рост пагрозаў нацыянальнай бяспецы гэтых краінаў пасля ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну.

Аб’ектыў
Чаму краіны Балтыі і Польшча забаранілі ўезд расейскім турыстам і ці чакае гэта беларусаў?
2022.09.19 23:00

Антон Тачняк

Стужка навінаў